З 14 па 28 жніўня на аздараўленне ў Беларусь прыедуць 80 дзяцей з Сірыі. 22 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі адпачынку ў Беларусі сірыйскіх дзяцей, паведамілі Tut.by ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Палова дзяцей адправіцца ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» за кошт рэспубліканскага бюджэту, іншая — у дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка» філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» за кошт сродкаў мясцовага бюджэту Мінска.

У праграму адпачынку ўключаны аздараўленчыя і забаўляльныя мерапрыемствы, экскурсійная праграма, накіраваная на азнаямленне з беларускімі традыцыямі і культурай.

«Рэалізацыя праекта па аздараўленні сірыйскіх дзяцей у Беларусі стане паслядоўным працягам канструктыўнага развіцця беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва, а таксама аказання гуманітарнай дапамогі. Гэта будзе садзейнічаць фарміраванню сяброўскіх адносін паміж беларускімі і сірыйскімі дзецьмі, умацаванню пазітыўнага іміджу нашай краіны за мяжой», — паведамілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0