Узровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Пра гэта заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з маладымі дыпламатамі і ветэранамі дыпламатычнай службы Беларусі і Расіі.

«Расія з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам нашай знешняй палітыкі, яна наш стратэгічны партнёр і саюзнік на міжнароднай арэне. Той ўзровень узаемадзеяння, якога мы дасягнулі за ўсе мінулыя гады, у маім разуменні, не мае аналагаў на постсавецкай прасторы, - сказаў Уладзімір Макей. — Каардынацыя нашых намаганняў у двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных форумаў носіць сістэмны і даверны характар».

Супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, звярнуў увагу міністр, развіваецца ва ўсіх сферах і па ўсіх напрамках. «Я лічу, што Саюзная дзяржава мае перспектывы. Мы павінны сёння ўмацоўваць інтэграцыйныя працэсы і ў гэтай інтэграцыйнай структуры», - перакананы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Уладзімір Макей не стаў хаваць, што перыядычна паміж Беларуссю і Расіяй могуць узнікаць спрэчныя пытанні, што дапушчальна. Гэтыя рознагалоссі, падкрэсліў ён, неабходна дазваляць не з дапамогай ўзаемных абвінавачванняў, а з дапамогай адкрытага і шчырага дыялогу, што бакі і робяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?