Раніцай 22 мая на панэльным заводзе ў Мінску па вуліцы Р. Люксембург трое рабочых атрымалі сур'ёзныя траўмы. Паводле непацверджанай інфармацыі, адбыўся выбух. Абставіны здарэння высвятляюць следчыя.

Інцыдэнт адбыўся ў адным з цэхаў завода буйнапанэльнага домабудавання № 1 ААТ «МАПІД» па вуліцы Р. Люксембург, 205.

Па аповедах работнікаў, трое чалавек трапілі ў бальніцу (у тым ліку адна жанчына). Самыя цяжкія траўмы атрымаў зваршчык, якога адкінула ўдарнай хваляй на некалькі метраў.

Па факце траўмавання трох рабочых праводзiцца праверка, распавёў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.

— Паводле папярэдняй інфармацыі, пры правядзенні работ з корабам для фармавання пліт адбылося ўзгаранне лятучай вадкасці. У рамках праверкі следчымі апытваюцца супрацоўнікі прадпрыемства, канфіскавана тэхнічная дакументацыя, - распавёў Аляксей Клімовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?