Віцебскія міліцыянты затрымалі маладога чалавека, які здзейсніў разбойны напад на букмекерскую кантору. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Увечары 21 мая ў дзяжурную службу УУС паступіла тэлефанаванне ад касіра адной з букмекерскіх кантор горада Віцебска. Дзяўчына паведаміла, што ў той момант, калі яна зачыняла памяшканне ігральнай установы, на яе напаў невядомы мужчына.

«Малады чалавек сціснуў шыю пацярпелай і стаў патрабаваць ключы ад касы. Скарыстаўшыся ключамі, ён выкраў з касы больш Br1,8 тыс. і збег з месца злачынства.

Пасля звароту ў міліцыю на месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што злачынства здзейсніў непрацуючы віцьбіч 1991 года нараджэння «, - распавёў Віталь Сапроненка.

Па дадзеным факце гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?