Сяргей Сіманенка. Фота: mil.by

Сяргей Сіманенка. Фота: mil.by

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага намесніка міністра абароны Беларусі. Начальнікам узбраення УС стаў Сяргей Сіманенка, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Ігар Лацянкоў, які раней займаў гэтую пасаду, быў звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. За ім захавана права нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

У прэс-службе таксама паведамілі, што Лукашэнка ў панядзелак сваім указам прызначыў Андрэя Федзіна начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння — першым намеснікам начальніка ўзбраення УС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0