Грамадства2323

Філосафу Рудкоўскаму адмовілі ў арэндзе кватэры, бо ён беларускамоўны. Гаспадар: «Усё не так»

Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётра Рудкоўскі сцвярджае, што яму адмовілі ў арэндзе кватэры толькі праз тое, што ён гаварыў па-беларуску. 

Пётра Рудкоўскі.

«За 20 гадоў ужывання ў Беларусі беларускай мовы толькі зрэдку даводзілася сутыкацца з адчувальнай дыскрымінацыяй па прызнаку беларускамоўя. І не ў маім стылі скардзіцца на «цяжкую долю» беларускамоўных. Але часам гэта дыскрымінацыя ўсё ж дае аб сабе знаць, і то балюча. Нейкі Андрэй, які праз сайт neagent.by здае кватэру, адмовіўся мець са мной дачыненне па той толькі прычыне, што гавару па-беларуску. Нават запэўніванне ў павазе да яго звычаю гаварыць па-расейску не дапамагло, і абяцанне, што буду пераходзіць — у выпадку неабходнасці — на расейскую. Дастаткова таго, што ты загаварыў па-беларуску. Паколькі старонка neagent.by — публічная прастора, людзі, якія праз яе дзейнічаюць, абавязаны трымацца законаў і захоўваць Канстытуцыю. Калі хтось хоча абслугоўваць толькі расейскамоўных, то хай засноўвае свой прыватны сайт і селекцыянуе людзей па моўным прынцыпе. Напісаў адміністрацыі. Але, магчыма, патрэбны больш выразныя формы напаміну пра законы і прынцыпы», — напісаў Рудкоўскі ў сваім фэйсбуку. 

Журналіст «Нашай Нівы» звязаўся з гаспадаром кватэры, Андрэем. Ён у ходзе размовы не прызнаў сваіх прэтэнзій да носьбітаў мовы.

«Я разгледзеў яго [Пятро Рудкоўскага] як патэнцыйнага наймальніка і ў мяккай сяброўскай форме сказаў, што ён не падыходзіць. Але не па прычыне таго, што ён гаварыў па-беларуску. Праблемы моўнай няма. Я ж разглядаю розных наймальнікаў, я мушу свае інтарэсы таксама не забываць. Што тут незвычайнага? Звяртаюцца дзясяткі людзей, абяру я аднаго. Калі ў яго сваё нейкае бачанне, то што ж. У мяне вось такое», — сказаў нам Андрэй.

Мы таксама папрасілі ацаніць гэтую сітуацыю юрыста-праваабаронцу Валянціна Стэфановіча. 

Той патлумачыў, што калі ўявіць адмову менавіта з аргументацыяй «не здаю беларускамоўным», то гэта будзе з'яўляцца дыскрымінацыяй. Праўда, існуе пытанне, ці можна будзе нават пры наяўнасці аўдыёзапісу абярнуць справу на сваю карысць у судзе — у Беларусі, кажа Стэфановіч, няма антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і сталай практыкі яго прымянення.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць