У Кувейце мытная паліцыя злавіла голуба, да спіны якога быў прымацаваны маленькі заплечнік з наркатычнымі рэчывамі. Пра гэта паведамляе Al Arabiya.

Адзначаецца, што ў заплечніку паліцыя выявіла 178 таблетак, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы.

Супрацоўнікі аддзела адсачылі голуба і злавілі над будынкам ля мытнага аддзела. Таксама паведамляецца, што птушка прыляцела ў Кувейт з Ірака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0