Жыхар Нясвіжа Аляксандр Невядоўскі вылавіў вялізнага карпа ў сажалцы, што знаходзіцца каля яго хаты і непадалёку ад Нясвіжскага замка.
Фота - mlyn.by
Рыбу ён выхапіў з пашчы шчупака, які паспеў адгрызці карпу ўвесь хвост.
Сваю здабычу Аляксандр Барысавіч з радасцю дэманстраваў мясцовым жыхарам і журналістам МЛЫН.BY.
Фота — mlyn.by
Карпа, які важыць больш за 10 кг, ён збіраецца з’есці.