Раніцай у Мінску пенсіянер на «Фальксвагене» разбіў дзве прыпаркаваныя машыны і сышоў з месца ДТЗ

84-гадовы пенсіянер на Volkswagen Polo ехаў па гасцявой стаянцы на вуліцы Герасіменкі, праявіў няўважлівасць і здзейсніў наезд на прыпаркаваныя «Форд» і «Шкоду», пасля чаго з месца ДТЗ сышоў. Гаспадыня аднаго з пашкоджаных аўтамабіляў выклікала супрацоўнікаў ДАІ, якія адшукалі вінаватага ў аварыі.

Па словах кіроўцы, ён ехаў на прыём да доктара і пераблытаў педалі газу і тормазу. А сышоў з месца аварыі, бо вельмі спяшаўся на прыём.

На пенсіянера склалі адміністрацыйныя пратаколы. Яму пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь альбо пазбаўленне правоў на тэрмін да 2 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?