Урады Беларусі і Расіі да канца года павінны падрыхтаваць прапановы па трох інтэграцыйных праектах, распавёў журналістам у кулуарах Беларускага прамысловага форуму віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Паводле яго, такая дамоўленасць была дасягнутая ў рамках нядаўніх перамоваў па нафтагазавым пытанні. Сямашка сказаў, што намёткі адносна беларускіх удзельнікаў ужо ёсць, але не ўдакладніў, пра якія актывы ідзе гаворка, адзначыўшы толькі, што гэта прадпрыемствы нафтахіміі і машынабудавання.

Што датычыцца формы ўзаемадзеяння, то «гэта можа быць абмен актывамі, купля акцый, дадатковыя эмісіі акцый і іншыя».

Нагадаем, у 2011—2014 гадах Беларусь і Расія вялі працу па пяці інтэграцыйных прамысловых праектах: холдынг «Расбелаўта» (МАЗ — КамАЗ), «Інтэграл» і «Расійская электроніка», Мінскі завод колавых цягачоў і ГК «Ростех», «Пеленг» і Федэральнае касмічнае агенцтва «Раскосмас», «Гродна Азот» і «Еўрахім» альбо іншы партнёр.

Каля двух гадоў таму віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч сказаў, што праект аўтамабільнага холдынгу «Расбелаўта» канчаткова выпаў з ліку прыярытэтных праз тое, што «па ім няма сумеснага разумення».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?