На пяць хвілін скарацілі перапынак паміж першай і другой зменамі, каб заняткі ў школах маглі пачынацца пазней, чым цяпер, і заканчваліся да 19.30, як належыць паводле СанПіН. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на інтэрв'ю старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіла Мірончык агетству «Мінск-Навіны».

— Змены у санітарныя нормы і правілы закранулі некалькі пазіцый. У прыватнасці, скарачэнне перапынку паміж першай і другой зменамі. Раней перапынак быў не менш за 20 хвілін, а цяпер не менш за 15. За кошт скарачэння атрымаецца змяніць графік другой змены так, каб заняткі заканчваліся не пазней за 19.30, — адзначыў Мірончык падчас прамой лініі ў рэдакцыі газеты «Вячэрні Мінск».

— Змены ўнесеныя і ўступаюць у сілу праз два тыдні з моманту падпісання дакумента. Школы паводле іх будуць працаваць з 1 верасня, — пацвердзіла загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава

Па словах Малахавай, паміж навучальнымі зменамі павінна быць не менш за 15 хвілін.

— Гэтага часу дастаткова, каб паспець праветрыць і прыбраць памяшканне для заняткаў. Перамены паміж заняткамі павінны быць па дзесяць хвілін, акрамя таго, неабходна прадугледзець і не менш за два перапынкі працягласцю не менш за 15 хвілін для прыёму ежы, дынамічных перапынкаў, — сказала Ала Малахава.

Пастанова, якая ўносіць змены ў СанПіН, датаваная 17 мая. У ёй, у прыватнасці, скасоўваецца вялікі перапынак (30 хвілін) пасля другога ўрока. Замест яго загадана ладзіць не менш як два перапынкі даўжынёй 15 хвілін за змену.

Нагадаем, 12 мая Лукашэнка даручыў перагледзець графік работы школ. «Раней за 9 раніцы ўрокі пачынаць не трэба», — заявіў Лукашэнка.

Паводле змененага СанПіН, аптымальны час пачатку заняткаў у школе — 9 раніцы. Навучальныя ўстановы, якія працуюць у дзве змены, разглядаюць варыянт пачынаць заняткі а 8.30 або а 9-й, якія працуюць у адну змену — а 9-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0