Журналіст агенцтва «Мінск-Навіны» Яўген Алейнік напісаў калонку, прысвечаную графіці «Масква—Мінск».
Ён згадаў «недарэчную» акцыю маладафронтаўцаў падчас адкрыцця мурала і абурыўся дзеяннямі графіцістаў, якія дамалёўваць вобразы і фразы да выявы.
«Кіраўніцтва горада падтрымала б актывістаў, якія жадаюць зрабіць у Мінску муралы, прысвечаныя сяброўству з іншымі нашымі суседзямі: Украінай, Літвой, Латвіяй, Польшчай», — запэўніў журналіст.