«Укрзализныця» не плануе спыняць чыгуначныя зносіны з Расіяй, заявілі «Украінскай праўдзе» ў арганізацыі.

«Не плануем спыняць і не разглядаем такую ідэю», — сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Суразмоўца растлумачыў, што пакуль усе квіткі на цягнікі ў Расіі прадаюцца. Выданне накіравала запыт у Міністэрства інфраструктуры Украіны.

Раней «Коммерсант» са спасылкай на некалькі крыніц, блізкіх да ўрада краіны, паведаміў, што з 1 ліпеня ўлады Украіны плануюць цалкам спыніць чыгуначныя пасажырскія перавозкі з Расіяй. Суразмоўца «Украінскай праўды» заявіў, што гэтыя дадзеныя «не адпавядаюць рэчаіснасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0