У амэрыканскім горадзе Сан‑Антоніё ў штаце Тэхас ёсьць вуліца з назвай Гей‑стрыт. Прадстаўнікі разьмешчанай тут Другой баптысцкай царквы гэтым фактам дужа не задаволеныя. Справа ў тым, што Гей‑стрыт мяжуе з тэрыторыяй, якая ёсьць уласнасьцю царквы.

Таму царкоўныя лідэры падалі запыт у муніцыпалітэт з просьбай перайменаваць вуліцу.

Царкоўнікі сьцьвярджалі, што вуліца цяперака мусіць менавацца Дарогай Другой баптысцкай царквы. Сваё жаданьне перайменаваць вуліцу яны тлумачылі выключна «імкненьнем прывабіць увагу паствы».

Гей‑стрыт атрымала сваю назву ў гонар знанага ў тых мясьцінах актывіста мясцовай гей‑супольнасьці, і ейныя жыхары нічога ня маюць супраць. Больш за тое, яны зьвярнуліся з сутрэчнай просьбай пакінуць вуліцы ейную назву як даніну памяці.

Сябры муніцыпалітэту, якія бралі ўдзел у слуханьнях, пастанавілі, што вуліца пераймяноўвацца ня будзе, а само пытаньне нават не заслугоўвала разгляду. Пра гэта паведамляе тамтэйшы часопіс Advocate.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0