Падпіска на месяц будзе каштаваць 3 руб.96 кап., 3 месяцы — 11 руб.88 кап., 6 месяцаў — 23 руб. 76 кап.

Не менш узрадаваны нечаканым дазволам на падпіску і сам калектыў газеты. Па словах галоўнага рэдактара «Вольнага Глыбокага» Уладзіміра Скрабатуна, ён ужо і не спадзяваўся на гэта.

— Я думаў, што да скону веку разам з газетай так і застануся ў чорных спісах улады, — прызнаецца Скрабатун.

Газета ў невялікай колькасці распаўсюджваецца праз кіёскі «Белсаюздруку» ўжо даўно. Як кажа Уладзімір Скрабатун, газета праз кіёскі распаўсюджваецца ўжо некалькі год запар, дзякуючы Жане Літвіной. Яна ў свой час ініцыявала кампанію па вяртанню недзяржаўных газет у «Белсаюздрук». З той пары газета прадаецца ў кіёсках, але ў абмежаванай колькасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?