Самалёт кіраваўся ў Егіпет

Самалёт кіраваўся ў Егіпет

У 2015 годзе брытанец Джон Кокс зладзіў пажар на борце самалёта, пакурыўшы ў прыбіральні. Першапачаткова ён быў прысуджаны да 4,5 года турмы, аднак цяпер гэты тэрмін павялічаны больш чым удвая.

Апеляцыйны суд пагадзіўся з довадамі пракурора аб тым, што першапачатковы прысуд быў празмерна мяккім, і павялічыў пакаранне Коксу да дзевяці гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі.

У 2015 годзе камандзір паветранага судна, які ляцеў з Бірмінгема ў егіпецкі курортны Шарм-эш-Шэйх, паслаў сігнал SOS і запытаў аварыйную пасадку ў бліжэйшым аэрапорце.

Прычынай гэтага стаў пажар, учынены на борце самалёта 46-гадовым Джонам Коксам, які выпіваў перад палётам і падчас яго, пасля чаго вырашыў пакурыць у прыбіральні.

Самалёт з больш чым 200 пасажырамі на борце знаходзіўся на вышыні больш за 10 тысяч метраў і на адлегласці каля 160 кіламетраў ад узбярэжжа Егіпта, калі экіпаж паведаміў капітану, што не можа патушыць агонь у сметніцы прыбіральні.

На дапамогу экіпажу прыйшоў адзін з пасажыраў, які працаваў у пажарнай выратавальнай камандзе, і ў выніку самалёт прызямліўся.

Капітан, які адлятаў 20 гадоў, сказаў, што ніколі не меў справу з настолькі патэнцыйна небяспечнай сітуацыяй.

У студзені ў Бірмінгеме прайшоў суд, на якім Кокс прызнаў сваю віну і пагадзіўся з тым, што яго дзеянні неслі пагрозу жыццю.

У ходзе апеляцыі абарона Кокса настойвала на змякчэнні прысуду, даказваючы, што ў момант здзяйснення злачынства Кокс знаходзіўся ў дэпрэсіі, бо перажываў нядаўнюю смерць маці і праблемы ў шлюбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?