Экс-прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф, якая пайшла ў адстаўку пасля імпічменту летам 2016 года, запатрабавала вярнуць ёй пасаду кіраўніка дзяржавы. Як паведамляе Globo, патрабаванне Русеф звязана з кампраматам на цяперашняга прэзідэнта краіны Мішэля Тэмера.

Абарона Русеф звярнулася з заявай у Вярхоўны суд краіны. У ім адвакат Русеф, Жазэ Эдуарда Кардоза, указвае на тое, што краіна знаходзіцца ў цяжкім палітычным крызісе. «Краіна знаходзіцца ў вострым палітычным і інстытуцыянальным крызісе небывалага маштабу. Штодня з'яўляецца ўсё больш доказаў таго, што цяперашні прэзідэнт краіны нелегітымны і не можа выконваць свае абавязацельствы, - гаворыцца ў заяве абароны Русеф. Адвакат паказвае на тое, што сваю пасаду Тэмер заняў «не пасля выбараў, а ў выніку імпічмэнту Русеф, без законных на тое падставаў».

Прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер апынуўся ў цэнтры палітычнага скандалу, пасля таго як быў апублікаваны запіс размовы, на якім, як сцвярджаюць яго палітычныя праціўнікі, кіраўнік краіны абмяркоўвае подкуп экс-спікера ніжняй палаты парламента Эдуарда Куньі. Пасля гэтага група дэпутатаў запатрабавала пачаць працэдуру імпічменту Тэмера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?