Віленская паліцыя паведаміла, што ўстанавіла асобу мужчыны, які падазраецца ў тым, што ён закінуў петарду на тэрыторыю амбасады Беларусі ў Вільні. Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

Прадстаўнік галоўнага камісарыята паліцыі Віленскай акругі Паўлюс Радвілавічус паведаміў, што гэты чалавек раней у поле зроку паліцыі не трапляў. Яму прад'яўлена падазрэнне ў парушэнні грамадскага парадку.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 18 мая. У двор беларускага пасольства ў Вільні невядомы кінуў петарду. Неўзабаве паліцыя горада распаўсюдзіла фота падазраванага — яго захавалі камеры відэаназірання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?