Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі Сямёнам Шапірам заявіў, што ўсе клубы павінны быць у аднолькавых умовах.

«Пастаў усіх у аднолькавыя ўмовы. А то ў нас Шорац адкупіўся ад Захарава ведаеш як? Ён яму перадаў ва ўласнасць «Чыжоўку» — тое, што з'яўляецца пярлінай краіны, тое, што павінна ў цябе ў руках быць. «Мінск-Арэна» — «Дынама» плаціць за лёд? Плаціць. А Захараў не плаціць. Гэта яго ўласнасць. Быццам і гасцініцу нейкую перадалі клубу.

Навошта ў няроўныя ўмовы ставіць каманды? У яго павінен быць клуб, ён павінен зарабляць грошы, датацыя дзяржавы. Ён павінен за лёд заплаціць і за гасцініцу. Як усе! Давайце мы яму дадамо дзесьці грошай, але ён павінен плаціць. Гэта не яго ўласнасць», — сказаў Лукашэнка ў эфіры праграмы «Панарама» на канале «Беларусь-1».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?