Заданні на цэнтралізаваным тэставанні для паступлення ў ВНУ ўжо сёлета будуць цалкам адпавядаць школьнай праграме. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са школьнікамі «Моладзь. Погляд у будучыню».

«Мы сёння працуем над тэставаннем, каб яго наблізіць да школьнай праграмы. Ужо сёлета новы міністр паабяцаў мне, што абсалютна ўсе тэсты будуць арыентаваныя на школьныя праграмы. Сёлета яны будуць абсалютна адпавядаць школьнай праграме», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што раней для складання тэстаў запрашалі прадстаўнікоў навуковых колаў, якія рабілі гэта на сваім узроўні. «І мы атрымалі, што ўсе нашы педагогі (вашы настаўнікі) летам станавіліся рэпетытарамі. І вы пачыналі вызубрываць. Не вучыцца чамусьці, лагічна думаць, а зубрыць, каб адказаць на тыя ці іншыя тэсты. Такога быць не павінна», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што ў нейкай ступені ад тэстаў адмовяцца, асабліва гэта датычыцца паступлення на творчыя спецыяльнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?