У Пінску паблізу чыгуначнага вакзала знайшлі авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

У дзяжурную частку Брэсцкага АУСТ 25 мая каля 23.30 паступіў званок ад начальніка лінейнага паста міліцыі на станцыі Пінск. Мужчына паведаміў, што на 640-м км першага шляху чыгуначнага вакзала знойдзены металічны прадмет, які падобны да снарада часоў Другой сусветнай вайны.

На месца здарэння з Баранавічаў выехала сапёрна-піратэхнічная група в/ч 7404. Спецыялісты выявілі, што небяспечная знаходка з'яўляецца фугаснай авіяцыйнай бомбай тыпу ФАБ-100. Боепрыпас вагой 100 кг выраблены больш за 70 гадоў таму. Яго дасталі з грунту для знішчэння на палігоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0