Reuters.com

Reuters.com

У Каліфорніі пры катанні на лодцы загінула маці і атрымаў траўмы бацька заснавальніка сэрвіса таксі Uber Трэвіса Каланіка, паведамляе ABCNews са спасылкай на заяву прэс-службы кампаніі.

Маці бізнэсоўца загінула на месцы, а бацька атрымаў траўмы. Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў пятніцу, 26 мая. Бацькі Каланіка Боні і Дональд каталіся на лодцы па возеры Пайн Флэт непадалёк ад горада Фрэсна. Падчас гэтага іх лодка наскочыла на камень і разбілася.

Цела 71-гадовай маці Каланіка мясцовыя ўлады знайшлі на беразе. 78-гадовы бацька Каланіка быў без прытомнасці, яго ўдалося выратаваць. Па паведамленнях уладаў, ён атрымаў траўмы сярэдняй ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.

Адзначаецца, што «ўсё ў сям'і Uber ведаюць, як неімаверна блізкі Трэвіс да сваіх бацькоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0