Сёння каля гадзіны ночы на перагоне каля аграгарадка Мацяевічы ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці электравоз наехаў на статак кароў.

Паводле розных звестак, загінулі ад 9 да 13 кароў, якія належалі ААТ «Мацяевічы». Чаму статак ноччу гуляў па чыгуначных рэйках, пакуль незразумела. Старшыня гаспадаркі ад каментароў адмовіўся. Сказаў толькі, што «цяпер праводзіцца праверка».

З-за здарэння два цягнікі адхіліліся ад раскладу. Грузавы састаў, які рухаўся з боку Баранавічаў, прастаяў лішнія 48 хвілін, а цягнік Масква — Брэст затрымаўся на 41 хвіліну.

Электравоз атрымаў механічныя пашкоджанні. Людзі не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?