Фота Радыё Свабода
У Мінску 28 мая адбылося масавае вулічнае шэсце, арганiзаванае Каталiцкiм касцёлам. Яно было прымеркаванае да шанаванага касцёлам свята Цела i крывi Хрыста. Шэсьце працягвалася каля пяці гадзін. Удзельнікі прайшлі ад касцёла св. Роха на Залатой горцы праспектам Незалежнасці. Скончылася шэсце каля архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды.