17‑гадовы матацыкліст, які ня меў пасьведчаньня кіроўцы, у вёсцы Сарочына на Вушаччыне ня справіўся з кіраваньнем і ўчыніў наезд на хлочыка, які йшоў па краі дарогі ў спадарожным кірунку.
Хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджаньні й з адкрытым пераломам костак правай галёнкі быў шпіталізаваны ў Наваполацкую гарадзкую бальніцу.