У сатырычнай праграме «Міжнародная піларама», што выходзіць на НТВ, зноў жартавалі з Аляксандра Лукашэнкі. Атрымалася нясмешна. Вядучы Тыгран Кеасаян тлумачыць, чаму Лукашэнка — апошні дыктатар Еўропы.

Напачатку распавядае пра візіт Дональда Трампа ў Саудаўскую Аравію, дзе прэзідэнт ЗША разам з каралём трымаюцца за шкляны «шар усеўладдзя». «Гэта не шар усеўладдзя, гэта звычайная падробка, — кажа Кеасаян. — Усе ведаюць, што сапраўдны шар усеўладдзя знаходзіцца ў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі».

Потым закранулі і новаабранага прэзідэнта Францыі Макрона. «Выходзіць несправядліва. Гнабіць журналістаў Макрон, а апошні дыктатар Еўропы — усе роўна Лукашэнка», — кажа Кеасаян.

А вам смешна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0