Следчы камітэт высвятляе абставіны здарэння, якое адбылося 28 мая каля 23:50 на вуліцы Якуба Коласа ў Мінска.

20-гадовы кіроўца BMW 5-Series, рухаючыся з боку плошчы Якуба Коласа ў напрамку вуліцы Дарашэвіча, здзейсніў наезд на мужчыну 1963 года нараджэння. Той пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы.

Пешаход (меркавана — бяздомны) памёр на месцы аварыі ад атрыманых цялесных пашкоджанняў. Ён быў нападпітку, а вось кіроўца — цвярозы. Тым не менш кіроўца ўцёк з месца здарэння.

У дачыненні кіроўцы BMW заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі — парушэнне ПДР, якое пацягнула прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?