Здарэнне адбылося ў раённым цэнтры 27 мая. Дзяцей прывялі на заняткі ў басейн СДЮШАР-1, паведамляе ranak.by.
9-гадовы хлопчык плаваў у масцы з трубкай. У нейкі момант у яе, як мяркуецца, патрапіла вада — дзіця захлынулася і стала тануць. Адзін з трэнераў заўважыў гэта і кінуўся ратаваць школьніка.
Медыкі даставілі хлопчыка ў рэанімацыю, на той момант шпіталізацыі яго стан ацэньваецца як цяжкі.