Днямі ў Мінску адбыўся «Дыялог», арганізаваны прарасійскімі актывістамі, якія называюць сябе «рэспубліканскім рухам» «Грамадзянская згода».

Чытайце таксама: Слаўгарадскі юрыст Агафонаў і мінскі ахоўнік Канстанцінаў заснавалі прарасійскую арганізацыю

На той «Дыялог» паклікалі амаль што ўвесь прарасійскі спектр сілаў у Беларусі, запрашэнні атрымалі таксама Алег Гайдукевіч ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі і кампанія «Гавары праўду» — ад іх прыйшоў Уладзіслаў Маруціч.

Але ўвагу звяртае факт, што за адным сталом з Гайдукевічам сядзеў Сяргей Лушч з «Румола».

Чытайце таксама: Ад неанацызму і змагання з «юда-хрысціянскай акупацыяй» да студыі Давыдзькі: спецматэрыял пра кіраўніка «Румола» Сяргея Лушча

Гайдукевіч, Неміровіч, Лушч, Дзерман на «Дыялогу»

Гайдукевіч, Неміровіч, Лушч, Дзерман на «Дыялогу»

Мы спыталіся ў Гайдукевіча, як яму было сядзець побач з Лушчом.

«Куды пасадзілі, туды і сеў. А ўвогуле, я сядзеў побач з Неміровічам — маім намеснікам. Я ж такі — куды запросяць, туды і прыйду. Запросяць у БНФ — пайду выступіць у БНФ, запросіць Севярынец — да яго пайду. Але калі я і сядзеў побач з Лушчом, гэта яшчэ не значыць, што я падтрымліваю яго ідэі», — запэўніў Гайдукевіч. 

Праўда, пасля ён дадаў, што «зрабіў для сябе высновы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?