«Мы прынялі рашэнне, што праводзім парад сёлета. Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба, тым больш яны не такія ўжо і вялікія, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ён павінен быць сапраўдным парадам, уражлівым. Для гэтага і праводзіцца. Гэта дэманстрацыя, мы паказваем людзям, што мы нездарма ямо ваенны хлеб».

Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, народ павінен бачыць, што такое беларуская армія, чым яна займаецца, што складаецца на ўзбраенні. «І ўбачыць твар сваіх абаронцаў, салдат Узброеных Сіл, — дадаў ён. — Не толькі войска, але і памежнікаў, і МУС, і МНС».

На думку кіраўніка краіны, на парадзе неабходна прадэманстраваць сучасныя ўзоры грамадзянскай тэхнікі, якія вырабляюцца ў краіне. «Мяне турбуе, што нашы людзі (не ўсе, а значная частка) не ведаюць, чым жыве грамадзянская Беларусь, што мы ствараем нават у гэтыя складаныя, няпростыя часы. Бо ёсць, што паказаць. І гэта надоўга застаецца ў памяці людзей», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Была таксама абмеркавана канцэпцыя правядзення іншых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?