У мінскіх школах у новым навучальным годзе плануецца сфарміраваць больш 408 дзясятых класаў, паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

«У школах Мінска плануецца сфарміраваць на наступны навучальны год 408 дзясятых класаў, 217 з якіх - профільныя», - сказаў Міхаіл Мірончык.

Уступная кампанія ў дзясятыя класы ліцэяў Мінска праводзіцца з 15 па 20 чэрвеня.

Прыём у першыя класы пачынаецца з 2 чэрвеня і завершыцца 29 жніўня. Плануецца адкрыць 842 першыя класы, у якіх будуць навучацца 22 240 чалавек (у мінулым годзе - 832 класы, 21 917 вучняў).

Уступная кампанія ў пятыя класы гімназій намечана на 2-10 чэрвеня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?