У Санкт-Пецярбургу заведзеная крымінальная справа аб махлярстве супраць доктара-стаматолага з прыватнай клінікі, якая выдаліла пацыентцы 22 здаровыя зубы.

Як паведамляе Следчы камітэт Расіі, у 2014 годзе падазраваная «ўвяла ў зман 43-гадовую мясцовую жыхарку адносна аб'ёму аказання стаматалагічных паслуг», у выніку чаго выдаліла ёй 22 здаровыя зубы, усталяваўшы «масты», неналежнай якасці.

За свае паслугі 40-гадовая доктар атрымала больш 843 тысяч расійскіх рублёў (15 тысяч даляраў).

У цяперашні час следчыя шукаюць іншых меркаваных ахвяраў стаматолага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?