Брытанскія навукоўцы палічылі, якая сумарная маса ўсяго насельніцтва Зямлі з улікам размеркавання вагі паміж людзьмі рознай вагавой катэгорыі — ад самых худых да самых поўных. Па версіі навукоўцаў, вага ўсіх людзей складае прыкладна 287 мільёнаў тон, перадае 24 канал.

Такую суму атрымалі навукоўцы з Лонданскай школы гігіены на аснове даных СААЗ. Вага сярэднестатыстычнага чалавека складае 62 кілаграмы, без уліку яго полу.

Аднак навукоўцы ўлічвалі ўсе асаблівасці краін. Да прыкладу, сярэдні жыхар Паўночнай Амерыкі важыць больш за 80 кілаграм, у той час як сярэднестатыстычны азіят — каля 60.

Навукоўцы такім даследаваннем спрабуюць прыцягнуць увагу да праблемы атлусцення сярод людзей рознага ўзросту, асабліва сярод дзяцей. Калі б кожны чалавек важыў як сярэднестатыстычны жыхар ЗША, то Зямля стала б цяжэйшай на 58 мільёнаў тон, бо 70% насельніцтва краіны мае лішнюю вагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?