Далучыцца да флэшмобу мог кожны: трэба было спампаваць на мабільны тэлефон адзіны плэйліст, які будуць слухаць у слухаўках усе ўдзельнікі, і прыхапіць з сабой пашпарт на выпадак, калі танцамі зацікавяцца праваахоўнікі. Адзінага танца няма — усе танчаць, як хочуць.
Dance Walking World — гэта рух, які з'явіўся тры гады таму ў Маскве. У адзін і той жа дзень людзі па ўсім свеце могуць сабрацца ў сваім горадзе і ўсе разам патанчыць пад адзіны плэйліст.