AP

AP

Аднапартыец амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа сенатар Джон Маккейн заявіў, што Расія і яе лідар Уладзімір Пуцін уяўляюць для сусветнай супольнасці большую пагрозу, чым экстрэмісты «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу ABC News.

«Я лічу, ІД можа тварыць жудасныя рэчы, і мяне вельмі непакоіць тое, што адбываецца з верай мусульман, мяне турбуе мноства рэчаў адносна гэтага. Але менавіта рускія спрабуюць разбурыць фундаментальныя асновы дэмакратыі, іншымі словамі, змяніць вынікі амерыканскіх выбараў», — адзначыў ён.

Па словах Маккейна, з часу прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў ЗША ў лістападзе 2016 года, Белы дом не зрабіў нічога, каб адказаць на меркаваныя спробы з боку Расіі «змяніць вынікі выбараў». Ён заявіў, што Расія працягвае ўмешвацца ва ўнутраную палітыку іншых краін, спрабуючы змяніць ход выбараў, у тым ліку ў Францыі. Сенатар заклікаў увесці новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Масквы пасля заканчэння сенацкіх вакацый.

«Я разглядаю Уладзіміра Пуціна, які раскалоў Украіну, суверэнную дзяржаву, Расію, якая аказвае ціск на краіны Прыбалтыкі, я разглядаю рускіх як самую вялікую праблему, якая ў нас ёсць», — запэўніў Маккейн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?