Заняткі з 9.00 будуць пачынацца ў 217 установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінска, з 8.30 — у 22, з 8.00 — у 2. Пра гэта, як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

З 1 верасня 2017 года ў Мінску прыступяць да навучальнага працэсу 242 установы агульнай сярэдняй адукацыі. 116 навучальных устаноў будуць працаваць у адну змену, з іх у 112 урокі пачнуцца ў 9.00, у трох — у 8.30 (Мінская дзяржаўная гімназія каледж-мастацтваў, СШ № 127, гімназія № 43) і ў адной — у 8.00 (Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча №2).

- Час пачатку заняткаў ва ўстановах адукацыі, якія працуюць у дзве змены, наступны: у 105 школах навучэнцы будуць прыходзіць да 9.00, — адзначыў кіраўнік профільнага камітэта. — У 19 установах Фрунзенскага раёна званок на першы ўрок празвініць ў 8.30. У 8 раніцы заняткі навучэнцы пачнуць толькі ў адной сярэдняй школе — №47 — у сувязі з арганізацыяй тут трэніровачнага працэсу.

Час пачатку заняткаў у школе-новабудоўлі № 41 будзе вызначана зыходзячы з колькасці навучэнцаў.

***

Нагадаем, 12 мая Лукашэнка даручыў перагледзець графік працы школ. «Раней 9 раніцы ўрокі пачынаць не трэба», — заявіў Лукашэнка. Пасля гэтага ў многіх школах задумаліся аб новым графіку працы з 1 верасня. Навучальныя ўстановы, якія працуюць у дзве змены, разглядаюць варыянт пачынаць заняткі ў 8.30 або 9.00, якія працуюць у адну змену - з 9.00. У тых школах, дзе заняткі будуць пачынацца ў 9 раніцы, для зручнасці бацькоў, якім рана на працу, школы будуць адкрыты з 8 гадзін. Педагогі будуць глядзець за дзецьмі да пачатку урокаў. Таксама разглядаецца магчымасць скарачэння школьных пераменаў.

26 мая Аляксандр Лукашэнка расказаў пра рэакцыю на перанос пачатку заняткаў на 9.00 яго малодшага сына Мікалая: «Раніцай адно меркаванне я ўжо атрымаў: ты не тое робіш, не трэба ў 9 гадзін. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж не сын прэзідэнта едзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?