Чарнагорыя абвінаваціла Расію ва ўмяшанні ў яе палітыку, у тым ліку па пытанні ўступлення краіны ў НАТА. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Чарнагорыі Серджан Дарманавіч, перадае тэлерадыёкампанія RTCG.

«Расія адкрыта ўмешваецца ў нашы ўнутраныя палітычныя пытанні, чаго мы, вядома, не ўхваляем», — сказаў ён. Дарманавіч адзначыў, што на працягу двух-трох гадоў Масква выступае супраць пашырэння НАТА. «У гэтым пытанні мы самі вырашаем для сябе, і мы здзіўлены, як моцна ўмешваецца Расія, і, вядома, мы абараняемся», — заявіў кіраўнік МЗС Чарнагорыі.

Дарманавіч адзначыў, што расейская выведка «адкрыта» падтрымлівае чарнагорскую апазіцыю, якая выступае супраць ўступлення краіны ў НАТА. Міністр замежных спраў падкрэсліў, што сяброўства Чарнагорыі ў НАТА «не накіравана супраць каго б там ні было» і не супраць Расеі. «Але, вядома, мы не можам прыняць таго, што хтосьці вырашае, дзе нам быць», — заўважыў ён.

Паміж Чарнагорыяй і Расіяй ёсць эканамічныя адносіны, але Масква «не галоўны партнёр» краіны, растлумачыў Дарманавіч. Ён дадаў, што «шмат» расейскіх турыстаў прыязджаюць у Чарнагорыю з Расіі. Аднак расійскія інвестыцыі ў краіну кіраўнік МЗС назваў «неэфектыўнымі».

У канцы красавіка парламент Чарнагорыі ратыфікаваў пратакол аб далучэнні да НАТА. Дакумент быў ухвалены, нягледзячы на байкот прарасейскай апазіцыі. За гэтае рашэнне аддалі свае галасы 46 дэпутатаў. Усяго ў чарнагорскім парламенце засядае 81 парламентарый.

Прэзідэнт краіны Філіп Вуянавіч назваў ратыфікацыю пратакола «гістарычнай». У сваю чаргу ў МЗС Расіі выказалі шкадаванне і заявілі, што Чарнагорыя наўрад ці ўнясе істотны «дададзены кошт» у Паўночнаатлантычны альянс.

Працэс уступлення Чарнагорыі ў НАТА пачаўся ў сакавіку 2014 года, калі прэм'ер-міністр Міла Джуканавіч заявіў, што краіна хоча стаць сябрам альянсу на фоне канфлікту на Украіне. Фармальна Чарнагорыя атрымала запрашэнне на сяброўства ў снежні 2015 года, але перамовы аб уступленні краіны ў НАТА пачаліся ў лютым 2016 года, а пратакол аб уступленні падпісаны ў маі 2016 года.

Чарнагорыя стане паўнавартасным членам НАТА, калі гэты дакумент будзе ратыфікаваны ўсімі краінамі, якія ўваходзяць у альянс. На дадзены момант яго не падпісала толькі Іспанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?