На Чыгірынскім вадасховішчы сутыкнуліся водны матацыкл і рыбацкая лодка.

11 жніўня ўвечары 38‑гадовая магіляўчанка каталася на водным скутэры. Паблізу вёскі Чачэвічы яна наехала на лодку 41‑гадовага бабруйчаніна, які лавіў рыбу, а пры сутыкненьні выпаў з лодкі і патануў.

За дзень да гэтага трагічнага здарэньня ў Клімавіцкім раёне патануў мужчына, які вырашыў парадаваць знаёмую жанчыну вадзянымі лілеямі. 46‑гадовы рабочы адной зь сельскіх гаспадарак раёну адпачываў у нядзелю на беразе сажалкі паблізу вёскі Папехінка . Ён паплыў па лілеі, але заблытаўся ў водарасьцях. Добры душэўны парыў каштаваў мужчыну жыцьця.

Паводле: Алена Казлова, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0