president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пераабраны на чарговы тэрмін на пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, піша БелТА.

Упершыню Аляксандр Лукашэнка ўзначаліў НАК 15 мая 1997 года.

Адкрываючы алімпійскі сход, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго правядзенне доўга адкладалася. Спатрэбіўся час, каб уважліва разгледзець вынікі мінулага алімпійскага цыкла, ацаніць перспектывы выступу на маючай адбыцца зімовай Алімпіядзе, абмеркаваць падрыхтоўку да летніх Гульняў у Токіа.

— У ходзе Алімпійскага сходу мы павінны вельмі адкрыта і прынцыпова даць ацэнку развіцця алімпійскага руху і ўсёй нашай галіны. У дачыненні да сённяшніх рэалій нам неабходна перагледзець і кадравы склад Нацыянальнага алімпійскага камітэта, кіруючых органаў. Па розных прычынах, перш за ўсё аб'ектыўных, — сказаў прэзідэнт.

У карэкціроўцы мае патрэбу і статут НАК, заўважыў кіраўнік дзяржавы.

На сходзе будуць абраныя таксама першы віцэ-прэзідэнт і віцэ-прэзідэнты НАК Беларусі, а таксама члены выканкаму гэтай спартыўнай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0