Каля трох тыдняў на пераважнай тэрыторыі краіны назіраецца значны недабор ападкаў — колькасць ападкаў адпавядае 10—40% за кліматычную норму для гэтага перыяду.

Дэфіцыт ападкаў прывёў да страты вільгаці, асабліва з верхніх слаёў глебы.

Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы пласт глебы на значнай тэрыторыі краіны слаба ўвільготнены, а па дадзеных шэрагу метэастанцый — сухі.

Гэта пагаршае ўмовы для прарастання насення і з'яўлення ўсходаў пазнейшых культур, абцяжарвае правядзенне агратэхнічных мерапрыемстваў. Агароднінным культурам патрабуецца дадатковы паліў.

Добрае ўвільгатненне верхняга пласта глебы адзначаецца пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе ў трэцяй дэкадзе мая прайшлі больш істотныя дажджы.

У найбліжэйшы час з-за лакальнага характару чаканых дажджоў увільгатненне глебы істотна не палепшыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?