Славутая скрыпачка й кампазытарка Мары Кімура (Mari Kimura) вядомамя ўсяму сьвету за сваю здольнасьць браць нізкія ноты на скрыпцы. Загадка палягае ў тым, што гэткія ноты на скрыпцы ўзяць немажліва. Нават сама скрыпачка ня ведае, як ёй гэта ўдаецца:

«Я ня ведаю, што такога асаблівага я раблю».

Mari Kimura. Фота marikimura.com

Шмат якія навукоўцы спрабавалі разгадаць гэтую загадку. Сама Кімура адцемліа, што ёй удаецца ствараць гэтыя гукі ўжо цягам больш як 10 гадоў. Яна асабіста дэманстравала сваё ўмельства самым знакамітым амэрыканскім навукоўцам, аднак яны прызнаюць, што ня могуць разгадаць, як гэта атрымліваецца ў скрыпачкі.

Менавіта вібрацыі струнаў прымушаюць струнныя інструмэнты гучаць. З дапамогай пальцаў музыкі альбо «ўкарочваюць», альбо «падаўжаюць» струны. Чым карацейшая струна, тым вышэйшы гук, і наадварот. Звычайна немагчыма ўзяць вышыню ніжэйшую за самую нізкую ноту інструмэнта, бо можна толькі ўкараціць струну, а ніяк не падоўжыць яе. А тыя гукі, якія стварае Мары, той вышыні, якую можна ўзяць з дапамогай больш даўгой струны, даўжэйшай за струну скрыпкі.

noiseaddicts.com via Scienceblog.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0