Форвард Сяргей Карніленка абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў зборнай Беларусі па футболе, піша Прессбол.

Прессбол

Прессбол

У аўторак Сяргей прыехаў на трэніроўку ў тэхнічны цэнтр БФФ, каб паведаміць навіну і развітацца з камандай і трэнерскім штабам. 14 чэрвеня гульцу споўніцца 34 гады.

У сезоне-2016/17 Карніленка выступаў за «Крылы Саветаў», з якімі заняў 15 месца ў расійскай прэм'ер-лізе і пакінуў элітны дывізіён. У чэмпіянаце беларус правёў 26 матчаў і забіў 8 галоў, увайшоўшы ў топ-10 форвардаў прэм'ер-лігі.

За зборную Беларусі Карніленка правёў 78 матчаў (больш толькі ў Сяргея Гурэнкі і Аляксандра Кульчыя) і забіў 17 галоў.

Максім Рамашчанка — 20 галоў
Сяргей Карніленка — 17
Віталь Кутузаў — 13
Вячаслаў Глеб — 12

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0