У храме нямецкага горада Вітэнберг з’явіўся робат, які замест святара дабраслаўляе вернікаў і чытае ім Біблію, паведамляе Daily Mail. 

Цікава тое, што робат з’явіўся ў тым самым горадзе, дзе 500 гадоў таму Марцін Лютар распачаў Рэфармацыю, якая прывяла да стварэння пратэстантызму. BlessU-2 быў распрацаваны Евангелічнай царквой у Гесэне і Насау. Рабатызаваны святар мае металічны корпус з сэнсарным экранам, рукі, якія выпраменьваюць святло, галаву з вачыма і электронным ротам. Вернік можа самастойна выбраць, якім голасам (мужчынскім альбо жаночым) ён хоча атрымаць дабраславенне. Пасля казання вернік можа адразу раздрукаваць яго тэкст.

«Гэта эксперымент, які павінен натхніць на дыскусію», — паведаміў прэс-сакратар царквы Себасцьян фон Герэн. Як паведаміў прадстаўнік царквы, рэакцыі ў вернікаў на робата-святара розныя. Палова лічыць, што гэта добрая ідэя, а іншыя проста не ўспрымаюць дабраславенне і казанне ад машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?