Як вядома, вайна пачынаецца ў галовах людзей. Зрэшты, там яна і працягваецца — найперш з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, якія чым далей, тым болей ператвараюцца ў сродкі масавай прапаганды. Надоечы ў інтэрнэце зьявіўся невялічкі, але дужа паказальны

відэафільм «Мы будзем разам» на тэму канфлікту ў Паўднёвай Асеціі, зьняты прафэсійнымі грузінскімі прапагандыстамі. Дзіўным чынам яны здолелі сумясьціць несумяшчальнае — мілітарысцкую эстэтыку і пацыфісцкі пафас.

Сюжэт такі: расейскі вайсковец прыязджае ўначы ў асяцінскае мястэчка, каб даць мясцовым хлопцам зброю ды справакаваць канфлікт з грузінамі. Расейскія мінамёты абстрэльваюць уначы грузінскую вайсковую базу. Грузіны ідуць у атаку (кадры зладжанага перасоўваньня вайскоўцаў зьнятыя асабліва маляўніча), ды неўзабаве сустракаюцца з асяцінамі на полі бою. Але ў самы апошні момант паміж ворагамі прабягае дзяўчына ў нацыянальнай белай сукні, нібы голуб міру... «Паехалі адсюль», — расчараваная кідае расейскі афіцэр, назіраючы ў бінокль за сцэнай прымірэньня асяцінаў ды грузінаў.

А вось відэа, якое мусіць прышчапляць грузінскім хлопчыкам гонар за сваю ваярскую нацыю і рыхтаваць іх да службы ў арміі.
Дзядуля прыводзіць унука ў музэй, дзе паказвае яму старую шаблю. Тая, нібы зачараваная, пераносіць хлопчыка ў горны лягер рыцараў зь чырвонымі крыжамі на белых шчытах. Праз імгненьне малы ператвараецца ў маладзёна, які ляціць у вайсковым гелікоптэры. Пад ім — танкі зь бела-чырвонымі грузінскімі сьцягамі. Нацыянальны гонар, ваярскія традыцыі — як выглядае, гэта вельмі важная частка новай ідэалёгіі.

Расейскія прапагандысты адбіваюцца ў сваім стылі:

марскія пяхотнікі страляюць з гранатамёта з адной рукі, танкі плаваюць, самалёты лётаюць, вадаспадам ліюцца адстраляныя аўтаматныя гільзы, а дзяўчынка-бляндынка чакае на беразе хлопца,
які абавязкова вернецца зь перамогай...

Дарэчы, на тле гэтых прапагандысцкіх шэдэўраў

уражвае сваёй прымітыўнасьцю рэкляма службы ў войску па кантракце, створаная на замову Міністэрства абароны Ўкраіны.
На экране – дзядзька сярэдняга веку, які спрабуе завабіць дзяўчатаў сваім «чорным бумэрам». Але тут зьяўляюцца зухаватыя дэсантнікі на бранетранспарцёры, і дзеўкі бягуць сьледам, не шкадуючы абцасаў. Цікава, што гэты «твор» дагэтуль можна спампаваць на афіцыйным сайце Міністэрства абароны Ўкраіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?