Нямецкая паліцыя арыштавала 17-гадовага сірыйца па падазрэнні ў падрыхтоўцы выбуху ў Берліне. Па версіі следства, юнак рыхтаваў самападрыў, паведамляе ВВС са спасылкай на Рэйтэр.

Пра арышт абвясціў міністр унутраных спраў зямлі Брандэнбург Хайнц Шрэтэр. Маладога чалавека затрымалі ў рэгіёне Укермарк, на паўночным усходзе ад Берліна.

«Сённяшняй раніцай спецпадраздзяленне паліцыі федэральнай зямлі Брандэнбург затрымала 17-гадовага падлетка ў акрузе Укермарк. Падставай паслужыла інфармацыя з рэгіёну аб тым, што гэтая асоба накіравала сваім сваякам развітальнае паведамленне і абвясціла аб далучэнні да джыхаду», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паліцыі Брандэнбурга.

Пра тое, калі і як менавіта юнак планаваў ажыццявіць напад, не паведамляецца. Яго імя таксама не названае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?