Летнія Алімпійскія гульні ў 2024 годзе, хутчэй за ўсё, пройдуць у Парыжы. Праз чатыры гады сталіцай Алімпіяды можа стаць Лос-Анджэлес, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннем пытання.

Па іх дадзеных, цяпер Міжнародны алімпійскі камітэт вядзе перамовы на гэты конт. Пакуль абодва гарады з'яўляюцца прэтэндэнтамі на правядзенне Гульняў у 2024 годзе. Аднак МАК разглядае такі варыянт, пры якім горад, які не стаў сталіцай Алімпіяды ў 2024 годзе, прыме яе ў сябе ў 2028 годзе.

Па словах крыніцы, усе дамоўленасці амаль дасягнуты, зараз усё залежыць ад Лос-Анджэлеса і Алімпійскага камітэта ЗША. Для ўладаў амерыканскага горада правядзенне Гульняў у 2028 годзе будзе «фінансава мэтазгодна і карысна», хоць яны ставілі асноўнай задачай правядзенне Алімпіяды праз сем гадоў.

Выбары сталіцы Алімпіяды ў 2024 годзе пройдзе ў верасні на 130-й сесіі МАК. Заяўкі на правядзення Гульняў у 2028 пакуль не падаваліся.

Летняя Алімпіяда ў 2020 годзе пройдзе ў Токіа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?