Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

З 1 чэрвеня ў Беларусі адмяняецца патрабаванне, па якім продаж валюты і плацежных дакументаў у валюце за беларускія рублі фізічным асобам ажыццяўляецца банкамі толькі пры прад'яўленні пашпарта. Гэта прадугледжана прэзідэнцкім указам ад 29 мая 2017 г. № 192.

У Нацбанку тлумачаць, што банкі змогуць прадаваць валюту фізічным асобам без прадастаўлення пашпарта ўжо з 1 чэрвеня.

Рэгулятару цяпер трэба ў трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з прэзідэнцкім указам і «прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі», гаворыцца ва ўказе прэзідэнта.

Указ аб продажы фізічным асобам валюты па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, быў падпісаны ў кастрычніку 2011 года. Як тады паведаміла прэс-служба прэзідэнта, гэты ўказ быў прыняты «ў рамках распрацаванага ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі комплексу мер па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?