31.05.2017 / 14:33

Замест адной, у Варшаве створаць чатыры беларускія школьныя групы 4

Фота Сяргея Пелясы

У наступным навучальным годзе ў Варшаве можа зьявіцца чатыры беларускія міжшкольныя і дашкольныя групы. Паводле польскіх законаў, для таго, каб адчыніць міжшкольную групу, патрэбна мінімум трое дзяцей.

Ахвотных ужо значна больш, чым было ў лютым, калі бацькі ўпершыню агучылі гэтую ідэю, распавядае прысяжная і сінхронная перакладчыца з Варшавы Марыя Луцэвіч-Напалкава, мама дзьвюх будучых навучэнак міжшкольнай і школьнай групаў.

«Мы стартавалі зь мінімальнымі плянамі, каб проста адчыніцца, але атрымалася, што жадаючых нашмат больш. Магчыма, што будзе дзьве групы для малодшых дзяцей, і дзьве для школьнікаў. Нашая акцыя выклікала досыць вялікую зацікаўленасьць. Мы спадзяемся, што яна будзе пашырацца».

Заявы ў дашкольную групу можна падаваць да канца чэрвеня. Ініцыятары кампаніі просяць усіх зацікаўленых пісаць на адрас sadok.warszawa@gmail.com і абяцаюць, што дапамогуць з далейшымі фармальнасьцямі. Заявы бацькоў разглядае мэрыя Варшавы.

Марыя Луцэвіч-Напалкава

«І прадстаўнікі Міністэрства, і варшаўская мэрыя, падтрымліваюць нашую ініцыятыву. Раней адчыніць міжшкольныя групы ў Варшаве атрымалася толькі ва ўкраінцаў, немцаў і армянаў. Мы спадзяемся, што з новага навучальнага году пачнуцца заняткі зь дзеткамі» — гаворыць Марыя Луцэвіч-Напалкава.

У дадзены момант ідзе пошук настаўнікаў і выхавацеляў у беларускія групы. Бацькі заклікаюць зацікаўленых асобаў кантакавацца і дасылаць свае прапановы на згаданы вышэй мэйл.

«Групы павінны будуць працаваць па прынцыпе дадатковых заняткаў пасьля асноўных урокаў у школах і заняткаў у садках. Форму мы яшчэ будзем абмяркоўваць разам. Магчыма, гэта будуць буднія дні, а магчыма і выходныя. Думаю, што пачнем ад заняткаў раз на тыдзень. Па законе, там можа быць і гісторыя, геаграфія і культура Беларусі. Мы зь нецярпеньнем чакаем фіналу. І будзем ад малога ісьці сур’ёзнымі крокамі наперад».

Каб далучыцца да беларускіх групаў у Варшаве, альбо стварыць уласную ў любым іншым горадзе Польшчы, дастаткова выканаць дзьве фармальнасьці. Трэба каб дзіця было грамадзянінам Польшчы, а бацькі павінны накіраваць пісьмовую заяву ў школу або садок, дзе вучацца іх дзеці. Паводле польскіх законаў, для таго, каб адчыніць міжшкольную ці дашкольну групу, патрэбна мінімум трое дзяцей.

0
Травень 31 / Адказаць
31.05.2017 / 17:02
Па ўзроўню беларусізацыі адукацыі Варшава ўжо даўно абыйшла Магілёў і хутка дагоніць Менск... 
І гэна -- вялічэзная ганьба дзяржаўнай улады ў Беларусі, і паказьнік яе акупацыйна-калабарацыйнага характару.
1
Не безразличный гражданин / Адказаць
31.05.2017 / 20:36
Это практично для белорусов переехавших на ПМЖ. Деткам будет очень просто адаптироваться в новой школе в другой стране.
0
Шанавальнік цноты / Адказаць
08.06.2017 / 20:20
А што з нашамоўным навучаннем чуваць у РБ? Гарант не гарантуе?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру