Змітра Новіка зноў перавялі ў СІЗА КДБ, паведаміла грамадcкая прадстаўніца сем’яў затрыманых у «справе патрыётаў» Ніна Шыдлоўская.

«Пра гэта расказала ягоная жонка. Таксама вядома, што заўтра будзе допыт. Гэта, на жаль, усё, што мы ведаем. Пра прычыны і што гэта значыць, на жаль, цяпер казаць цяжка. Магчыма, з'яўляюцца нейкія вынікі экспертызы і справа пачала рухацца», — сказала Ніна Шыдлоўская.

Дагэтуль Зьміцер Новік знаходзіўся ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Цяпер Змітру можна дасылаць лісты на адрас а/с 8, Галоўпаштамт, Мінск.

Справа актывістаў «Белага легіёна», якая ў незалежных СМІ атрымала назву «справы патрыётаў», распачалася перад Днём Волі пасля публічнай заявы Аляксандра Лукашэнкі пра затрыманне баевікоў, якія трэніраваліся ў лясах пад Бабруйскам ды ў іншых месцах.

Усяго было арыштавана 35 чалавек. На гэты момант у ізалятарах КДБ і МУС утрымліваюцца 16 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?