У нядзелю 4 чэрвеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Дзень Святой Троіцы. У гэты ўрачысты дзень храм Свяціцеля Мікалая Японскага арганізуе гулянні пад назвай «Траецкі фэст».

Тут будуць створаныя ўсе ўмовы, каб вы змаглі адпачыць максімальна культурна і весела (а яшчэ карысна і смачна)! Мы чакаем выступы харавых калектываў (гэта вельмі прыгожа!), фальклорных музыкаў (вы пачуеце песні на беларускай, рускай, польскай, літоўскай, латышскай мовах, а таксама беларускую дуду і армянскі дудук; убачыце габрэйскія, армянскія і грузінскія танцы — гэта вельмі цікава!), а ў якасці хэдлайнераў — фолк-студыя «Варгін», хрысціянскі гурт «Laudans» і фолк-рок гурт «Палац».

Але гэта не ўсё! На працягу фэсту будуць працаваць фотавыстава, экскурсіі па экасцежцы, прэзентацыі і майстар-класы.

Прыходзьце самі, прыводзьце сям'ю, дзяцей і сяброў! Будзем знаёміцца!

4 чэрвеня, 12:00, Мінск, Лідская,3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0